«Гэта ўжо месца нацыянальнай памяці, не толькі беларускай». Першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі пра канфлікт у Курапатах

Першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова выказалася пра рэстаран каля Курапатаў, паведамляе Радыё Свабода

1e4661e1_6454_4857_b1bc_421f02453b19_w1023_r1_s.jpg

«Я ўспрымаю пабудову рэстарану ў Курапатах з вялікім здзіўленнем. Таму што гэта агульна вядомае месца — месца забойства велізарнай колькасці людзей розных нацыянальнасцяў. Я здзіўленая, што можна хацець паставіць у такім месцы нейкі рэстаран ці забаўляльны цэнтр.
Гэта не прыносіць гонару ні ўладальніку, ні гораду, які пагадзіўся на пабудову такога тыпу. Сем’і і сваякі забітых, якія іх яшчэ помняць, якія туды прыходзяць — каб памаліцца, каб успомніць, каб ушанаваць гэтае месца — не павінны там чуць нейкую рэстаранную музыку, нейкія скокі і таму падобнае.
Нельга танцаваць на магілах. Я думаю, што пратэст людзей тут вельмі слушны.
Я таксама думаю пра крыж Варты польскіх магілаў, дзе я асабіста ўскладала кветкі, куды мы з амбасады хадзілі штогод. Я спадзяюся, што вам неяк удасца пераканаць людзей, што гэтае месца — не прызначанае ні для скокаў, ні для абжорства, ні для выпівання. На сённяшні дзень гэта ўжо месца нацыянальнай памяці, не толькі беларускай, але і польскай, і габрэйскай, і літоўскай, і некаторых іншых нацыянальнасцяў, якія апынуліся ў Беларусі ў часы тых забойстваў».