Гісторыкі выйшлі на акцыю падтрымкі затрыманага даследчыка беларускіх замкаў (фота, відэа)

Супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Мікола Волкаў затрыманы на праспекце Дзяржынскага ў Мінску падчас Марша герояў. Калегі зладзілі акцыю ў яго падтрымку 14 верасня ля прэзідыума акадэміі.

20200914131957_img_4953_logo.jpg


Мікола Волкаў абараніў кандыдацкую дысертацыю, піша доктарскую. Займаецца вайсковай гісторыяй ВКЛ, абарончымі збудаваннямі. Апублікаваў дзве манаграфіі: "Артылерыя Нясвіжскага замка" і "Слуцк на старых планах", уносіў прапановы па рэстаўрацыі замка ў Гародні. Мікола жанаты, гадуе дваіх дзяцей.


Дакладнае месцазнаходжанне даследчыка невядома. Меркавана ён у Жодзіне, затрыманы да суда.Яго жонка паведаміла, што ў матэрыяльнай дапамозе патрэбы няма. Калегі навукоўца расказваюць, што кіраўніцтва Інстытута гісторыі абавязана зрабіць афіцыйны запыт у МУС, калі работнік не з‘явіўся на працы. Аднак, калі быў затрыманы іншы супрацоўнік інстытута, гэтага зроблена не было.


Фота і відэа Арцёма Лявы