Журналістку «Белсата» Кацярыну Андрэеву чакае яшчэ адзін суд

Як стала вядома сёння, у суд Кастрычніцкага раёну яшчэ на мінулым тыдні былі перададзеныя матэрыялы адміністрацыйнай справы паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ), паведамляе Белсат.

photo_2020_09_14_15_06_32.jpg


Падставай для складання пратаколу стала праца Кацярыны на агітацыйнай сустрэчы даверанай асобы Лукашэнкі Андрэя Крывашэева, якая адбылася 27 ліпеня. Тады Крывашэеў патрапіў пад шквал народнага гневу, людзі на сустрэчы выказвалі сваё абурэнне дзеяннямі ўлады.
Дата суда па гэтым пратаколе яшчэ не прызначаная.
Нагадаем, Кацярына Андрэева з 12 верасня знаходзіцца на Акрэсціна: яе разам з аператарам Максам Калітоўскім затрымалі падчас жывога эфіру з жаночага маршу. На журналістаў склалі пратаколы паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і да суду змясцілі ў ЦІП. Матэрыялы гэтай адміністрацыйнай справы ў суд дагэтуль не перададзеныя.