Графіці ў падтрымку Дзмітрыя Паліенка
У ноч з 1 на 2 ліпеня ў Мінску анархістамі быў праведзены графіці-рэйд у падтрымку незаконна затрыманага анархіста Зміцера Паліенку, якому 29 чэрвеня працягнулі арышт яшчэ на месяц.
На сцены будынкаў, іншых аб'ектаў і на асфальт былі нанесеныя трафарэты з выявай Дзмітрыя і надпісам «Свабоду Дзмітрыю Паліенку», паведамляе сайт "Рэвалюцыйнае дзеянне". Акрамя трафарэтаў наносіліся графіці супраць рэпрэсій.