Графіцістаў, якія малявалі Быкава ў цэнтры Мінска, забралі ў міліцыю
Чатырох графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы, пасадзілі ў аўтазак. Пра гэта паведаміў відавочца.
Паводле ягоных словаў, два міліцыянты прыехалі на месца нанясення графіці прыблізна гадзіну таму. Пазней пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта
высветліць з міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.
Адзін з прадстаўнікоў супольнасьці Signal паведаміў, што трох мастакоў завезлі ў Партызанскі РУУС. На дадзены момант яны чакаюць дазволу ад гарвыканкама на працяг працаў. Што будзе з хлопцамі,
калі гарвыканкам дазволу не дасць, пакуль невядома.
Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт-супольнасці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фатаздымкі.
Нагадаем, што 19 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння Быкава.
svaboda.org