Грамадскі актывіст Аляксандр Макаеў арыштаваны на 15 сутак

Грамадскі актывіст Аляксандр Макаеў арыштаваны на 15 сутак. Такое рашэнне вынес суд Маскоўскага раёна Мінска 28 ліпеня, паведаміла праваабаронца Юлія Сцяпанава.



malitva_za_palitviazniau.jpg

Макаеў абвінавачваўся па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: «Дробнае хуліганства» (артыкул 17.1) і «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» (артыкул 23.4). Па кожнаму з артыкулаў Макаеву прызначылі 10 сутак арышту. Выніковы тэрмін быў вызначаны шляхам частковага складання пакаранняў. Рашэнне было вынесена суддзёй Сушко, піша БелаПАН. 
Грамадскага актывіста абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам і не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, сказала Сцяпанава. Адзіным сведкам быў супрацоўнік міліцыі Язэпа. 
Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня пасля штогадовай малітвы за палітвязняў каля касцёла Святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці. Паплечнікі Макаева звязваюць яго затрыманне з тым, што ў ходзе малітвы ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг.
naviny.by