Хронікі рэпрэсій за 22 лістапада: блогера-палітвязня будуць судзіць за дзень да вызвалення з турмы
Блогера-палітвязня Змітра Казлова, вядомага як вядучы ютуб-канала «Шэры кот», зноў будуць судзіць — за дзень да вызваленнем з турмы. У спіс «матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, дадалі кніга па гісторыі беларусі і кнігі замежнай класікі. Сёння ж пачалі судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука.
Новая хваля забаронаў у Беларусі: ад Instagram-старонкі былога палітвязня да класічнай літаратуры
Беларускія ўлады працягваюць пашыраць спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаючы ў яго як сучасныя сацыяльныя сеткі, так і класічныя літаратурныя творы.
19 лістапада суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай» Instagram-старонку былога палітычнага зняволенага Аляксандра Кабанава. На старонку падпісана больш за 800 чалавек.
Акрамя таго, у спіс забароненых матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты «Бавовна» і «БЧБ Киберотряд», старонка ў Facebook «Быць belarusam», а таксама старонкі ў «Аднакласніках» — «Беларускiя сацыял-дэмакраты» і «Краткая история Беларуси за последнюю 1000 лет».
Асаблівую ўвагу прыцягвае рашэнне аб прызнанні пагрозай нацыянальным інтарэсам Беларусі твораў маркіза дэ Сада. У той жа спіс трапілі папулярная манга «Такійскі гуль», нарысы пра гісторыю Беларусі Захара Шыбекі, квір-раманы Мікіты Франка і Адама Сільверы, а таксама кніга «Интимная Русь. Жизнь без домостроя, грех, любовь и колдовство» і кніга, якую доўгі час у ВНУ выкарыстоўвалі як падручнік па гісторыі «Нарысы гісторыі Беларусі (1795 — 2002)».
Такім чынам, у «Спісе друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», які Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце, усяго 36 пазіцый:
• Нарысы гісторыі Беларусі (1795 — 2002). — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2003. — 490 с.
• Тайны белорусской истории / Деружинский Вадим. — Минск: ФУАинформ, 2011. — 560 с.: илл. — (Неизвестная история)
• Цвірка, К. На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы / Кастусь Цвірка. — Мінск: Харвест, 2018. — 560 с.
• Лето в пионерском галстуке: роман / Елена Малисова, Катерина Сильванова. — Москва: Popcorn Books, 2021 — 544 с.
• О чем молчит ласточка: роман Елена Малисова, Катерина Сильванова. — Москва: Popcorn Books, 2022 — 688 с.
• Мальчик, которого растили как собаку / Брюс Перри, Майя Салавиц; перевод с английского К.А.Савельева. — Москва: Эксмо, 2024. — 448 с.
• Дни нашей жизни / Микита Франко. — Москва: Popcorn Books, 2020 — 400 с.
• Окна во двор / Микита Франко. — Москва: Popcorn Books, 2022 — 656 с.
• В конце они оба умрут: роман / Адам Сильвера; пер. с англ. Д.Расковой. — Москва: Popcorn Books, 2021 — 400 с.
• Скорее счастлив, чем нет: роман / Адам Сильвера; пер. с англ. Е.Морозовой. — Москва: Popcorn Books, 2021 — 400 с.
• Воскресни за 40 дней: роман / Медина Мирай. — Москва: Издательство АСТ, 2022. — 272 с. — (Медина Мирай. Молодежные хиты)
• Школония: роман / Медина Мирай. — Москва: Издательство АСТ, 2022. — 432 с. — (Медина Мирай. Молодежные хиты)
• Осколки нашей реальности: роман / Медина Мирай. — Москва: Издательство АСТ, 2022. — 448 с. — (Медина Мирай. Молодежные хиты)
• Быть Мирандой. Как я стала собой, изменив пол / Миранда Зомберг. — Москва: Эксмо, 2022. — 288 с.
• Сучки. Секс, эволюция и феминизм в жизни самок животных / Люси Кук; перевод с англ. Н.Ю.Исаевой. — Москва: Эксмо, 2024. — 368 с. — (Невероятные животные. Бестселлеры об удивительных загадках природы)
• Моя темная Ванесса / Кейт Элизбет Рассел; пер. с англ. Л.Карцивадзе. — М.: Синдбад, 2024. — 432 с.
• ВИЧ-положительная: роман / Кэрин Гарретт; пер. с англ. Л.Рейер. — Москва: Popcorn Books, 2020 — 352 с.
• Исповедь: роман / Сьерра Симоне; пер. с англ. Е.Ковалевой. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 416 с.
• Интимная Русь. Жизнь без домостроя, грех, любовь и колдовство / Надежда Адамович, Наталья Серегина. — Москва: МИФ, 2024. — 336 с.: ил. — (Страшно интересная Россия)
• Ее королевское высочество: роман / Рейчел Хокинс; пер. с англ. Натальи Вишневецкой. — Москва: Издательство АСТ, 2022. — 288 с. — (Звезды молодежной прозы)
• Испорченный король / Рина Кейт; перевод с англ. С.Васиной. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 2024. — 384 с. — (LAV. Романтика)
• Стальная принцесса / Рина Кейт; перевод с англ. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 2024. — 384 с. — (LAV. Романтика)
• Преследуя Аделин: роман / Х.Д.Карлтон; пер. с англ. Л.Войтиковой. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 640 с. — (LAV. Романтика)
• Охотясь на Аделин: роман / Х.Д.Карлтон; пер. с англ. Л.Войтиковой. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 640 с. — (LAV. Романтика)
• Порочные + божества. в 3-х томах. — М.: ИП Коташевская Б.Д. — 2017. — 172 с.
• 120 дней содома: роман / маркиз де Сад; перевод с французского Е.Храмова. — Москва: Издательство АСТ, 2024. — 480 с. — (Эксклюзивная классика)
• Уничтожь меня везде! Кери Смит
• серия книг «Гангста. Gangsta», Коскэ
• серия книг «Магическая битва» Гэгэ Акутами
• серия книг «Выдающиеся звери» Итагаки, Пару
• серия книг «Благословение небожителей» Мосян Тунсю
• серия книг «Основатель Тёмного Пути» Мосян Тунсю
• серия книг «Токийский гуль» Суи Исида
• серия книг «Токийский гуль: re» Суи Исида
• Токийский гуль: zakki / Cуи Исида; пер с яп. А.Деминой. — СПб.: Азбука, Азбука-Аттикус, 2021. — 112 с.
Палітвязня Змітра Казлова будуць судзіць за дзень да вызвалення
Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», які павінен быў выйсці на волю 28 лістапада, будуць судзіць па новай крымінальнай справе. Суд адбудзецца 29 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.
Палітвязню, які ўжо правёў у зняволенні амаль 4,5 гады, прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ён утрымліваецца ў бабруйскай калоніі №2, дзе павінен быў скончыцца яго тэрмін 28 лістапада.
Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.
У выпадку прызнання вінаватым Казлову пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Меркавана, з калоніі яго наўпрост перавядуць у СІЗА.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», Змітру Казлову пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Меркавана, з бабруйскай калоніі №2, дзе ён зараз адбывае пакаранне, яго наўпрост перавядуць у следчы ізалятар.
Гэта не першы выпадак, калі палітвязняў судзяць непасрэдна перад заканчэннем тэрміну зняволення, што паказвае на працяг рэпрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да палітычных зняволеных у Беларусі.
За наведванне палітычных працэсаў у Брэсце Віталя Чопіка асудзілі да 7 гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе 15 лістапада агучылі прысуд 41-гадоваму Віталю Чопіку, якога затрымалі восем месяцаў таму за наведванне палітычна матываваных судоў. Суддзя Яўген Брэган прызначыў Віталю сем гадоў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).
Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Паводле звестак праваабаронцаў, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).
Сёння пачалі судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука
Дзмітрыя затрымалі 16 лютага каля расійскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.
Разглядаць яго справу пачалі сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Кучука абвінавачваюць па двух артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Судзіць яго прызначана Алена Шылько.
50-гадовы Дзмітрый — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года). Ён узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «МС Заходняя» — гэта прадпрыемства, якое збірае і перапрацоўвае адкіды. Мае дарослую дачку.
Журналіст Ігар Ільяш прызнаны палітвязнем
22 кастрычніка праўладны тэлеграм-каналы апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрв’ю медыям, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Напрыканцы кастрычніка з’явілася інфармацыя, што Ігар знаходзіцца пад вартай у Следчым ізалятары № 1, з чаго вынікае, што ён абвінавачваецца па крымінальнай справе (інкрымініраваны артыкул на дадзены момант невядомы).
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
У Мёрах за «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка кафэ-рэстарана
На 27 лістапада прызначанае пасяджэнне па справе Агіфа Салікавіча Байрамава. Яго
абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
Байрамаў у 2023 годзе адкрыў у Мёрах кавярню «Аладзін», якая з тых часоў прырасла банкетнай залай на 150 чалавек і цалкам вырасла ў рэстаран — адзіны ў райцэнтры такой катэгорыі.
Пра гэты пункт грамадскага харчавання не раз пісала мясцовая раёнка.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 36 прозвішчаў — цяпер у ім 4692 чалавекі
22 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіла Лапунова, завочна асуджанага Валера Водзіна, гісторыка Ігара Мельнікава.