Хронікі рэпрэсій за 9 ліпеня: Новы суд над Эдуардам Бабарыкам і затрыманне сястра «каліноўца»
Актывіста Андрэя Кудзіка зноў будуць судзіць, падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам сярод 11 затрыманых — і сястра «каліноўца» Кірыла Іванова
-
Актывіста Андрэя Кудзіка зноў будуць судзіць — цяпер за дыскрэдытацыю Беларусі
Андрэя неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле »народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.
Палітвязня абвінавачваюць «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 369-1 КК. Суд над ім распачнецца ў судзе Маладзечанскага раёна 15 ліпеня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын.
- Па вяртанні ў Беларусь затрымалі адміністратара беларускіх чатаў у Партугаліі
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Дзмітрый Герко, прынамсі, так ён падпісаны ў сацсетках. Ён быў адміністратарам чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры»
На «палонным відэа» мужчына кажа, што з 2019 году жыве ў Партугаліі, але часам прыязджае ў Беларусь да сваёй маці. На камеру ён кажа, што пераехаў на востраў Мадэйра ў 2019 годзе. У 2020 стварыў чат «Беларусы на Мадэйры», а пазней яго зрабілі адміністратарам чата «Беларусы ў Партугаліі».
Яго прымусілі таксама сказаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і уладу, і што ў Партугаліі «вельмі шмат праблем».
- Сёння распачаўся чарговы суд над палітвязнем Эдуардам Бабарыкам
Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніілітвязнем № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.
Сёння, 9 ліпеня, у Бабруйску Эдуарда пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядае суддзя Павел Карцінін. Палітвязню могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.
- Падчас «хапуна» на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру «каліноўца» Кірыла Іванова
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Нагадаем, учора стала вядома, што сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт. Было затрыманаі 11 чалавек, іх змясцілі ў ІЧУ
ГУБАЗіК сцвярджаў, што гэта нібыта была «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў».
- Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне
Праваабарончая супольнасць Беларусі запатрабавала адмяніць прысуды, вынесеныя Руслану Зголічу, Дзмітрыю Сіўко, Аляксандру Цюпу, Івану Мікшу і Аляксандру Сырыцы, а таксама спыніць крымінальны пераслед гэтых грамадзянаў, піша Радыё Свабода.
Паводле звестак праваабаронцаў, іх прызналі вінаватымі паводле дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу (паклёп, абраза гонару і годнасці прадстаўнікоў улады) і адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычныя лякарні з парушэньнем міжнародна прынятых нормаў.
- За татуіроўку «АСАВ» затрымалі жыхара Жабінкі
На адкрытай старонцы хлопца ў Instagram была сторыс з падзякай за гэтае тату.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Ілля Крывалевіч.
Нагадаем, 30 жніўня 2020 года Суд Аршанскага раёна і горада Оршы ўнёс «А.С.А.В» і «С.Л.О.Н» у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».