Губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі аштрафавалі амаль на 30 долараў

Такі нечаканы паварот атрымала адміністрацыйная справа, якая цягнецца ўжо больш за год.  



saakashvili_ukraina1.jpg

За справы мінулых дзён прыйшлося адказваць Міхаілу Саакашвілі. Адзін з адэсітаў, незадаволены адмовай асабіста сустрэцца з ім папярэдняга губернатара рэгіёну Ігарам Паліцы, падаў пазоў у суд. Ён пастанавіў: сустрэча павінна адбыцца. Да гэтага часу Адэскую вобласць ўзначаліў Саакашвілі.
Але і ў яго не знайшлося часу для зносін з жыхаром рэгіёну, імя гэтага чалавека мясцовы інтэрнэт-партал Думская не называе. Паводле яго інфармацыі, каманда Саакашвілі падала апеляцыю. І спрабавала адстаяць права губернатара не марнаваць час на асабісты прыём грамадзян. Але суд у верасні гэтага года апеляцыю адхіліў і пакінуў рашэнне ў сіле. Але грамадзяніна так і не прынялі. Незадаволены такім стаўленнем адэсіт звярнуўся ў выканаўчую службу.
Судовы выканаўца апавясціў пра гэта Саакашвілі і, счакаўшы ўстаноўлены законам тэрмін, наклаў на яго штраф. 680 грыўняў ці амаль 30 даляраў. Калі і пасля гэтага кіраўнік Адэскай вобласці рашэнне суда не выканае, яго аштрафуюць ў падвойным памеры. А судовы выканаўца можа звярнуцца ў праваахоўныя органы і папрасіць прыцягнуць губернатара да крымінальнай адказнасці, піша Думская. У такім выпадку Саакашвілі можа пагражаць да пяці гадоў.
Паводле "Эхо Москвы"