У Луганску ўсталявалі помнік Сталіну
У акупаваным Луганску прадстаўнікі баевікоў "ЛНР" сумесна з дэлегацыяй з Расіі адкрылі помнік Іосіфу Сталіну.
pravda.com.ua
Бюст савецкаму лідару усталяваны на тэрыторыі офіса "Саюза камуністаў Луганщины", паведамляе "Украінская праўда" са спасылкаю на сайт луганскіх сепаратыстаў.
"Тое, што адкрылі тут бюст Сталіну, — гэта даніна вялікай краіне, якую мы з вамі ўсё роўна пабудуем, аб'яднаемся. І будзе вялікі саюз брацкіх народаў, дзе будуць і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і ўсе 200 нацыянальнасцяў, якія засялялі нашу вялікую дзяржаву — СССР", — заявіў прадстаўнік дэлегацыі РФ Казбек Тайсаеў.
Па словах расійскага камуніста, "асоба Сталіна сёння важная не толькі для Луганщины, але і для ўсяго свету".