І арышты, і ўзнагароды — у адну сям’ю: у Гродна вызначыліся з ганаровымі грамадзянамі горада
У Гродна вызначыліся з тым, хто будзе ўдастоены звання ганаровага грамадзяніна Гродна і ўнесены ў Кнігу Славы. Такое рашэнне было прынята на сесіі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Як піша «Беларускі партызан» са спасылкай на «Гродна Плюс», ганаровымі грамадзянамі стануць:
Уладзімір Зухавіцкі, заснавальнік прадпрыемства «ЗОВ» за ўнёсак у развіццё эканомікі Гродзеншчыны.
За гэтыя ж заслугі удастоены звання Міхаіл Шылін, былы кіраўнік гродзенскага аддзялення банка «Прыёрбанк» па Гродзенскай вобласці.
Таксама ў гэтым годзе званне атрымае Вітольд Песціс, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Першае прозвішча — асабліва цікавае. У 2015 годзе сын Уладзіміра Зухавіцкага, Алег Зухавіцкі, апынуўся ў СІЗА КДБ. Ён з’яўляўся гендырэктарам кампаніі, заснаванай бацькам. Тады гучалі гучныя абвінавачванні на адрас сур’ёзнага бізнесу. З «ЗОВ» знялі грошы, Алега Зухавіцкага адпусцілі. І цяпер высвятляецца, што вельмі добры бізнэс вядуць у Гродна сын і бацька, які варты ганаровага звання.
Вельмі беларуская гісторыя.