«І справа зусім не ў колеры сцяга»

Журналіст Анджэй Пачобут параўноўвае два фота: на чорна-белым супрацоўнікі польскай пошты ў Гданьску ўзятыя ў палон гітлераўцамі. На каляровым — удзельнікі сённяшняй акцыі ў Мінску ўзятыя ў палон МУС РБ.  



124043604_1707131069453139_92236451159303157_n.jpg


124803086_1707131136119799_760032543743449834_n.jpg


"Час іншы, іншы рэжым — аднак падабенства выканання б'е па вачах.
Ды і наогул цяпер арышт або затрыманне правільней называць "лукашысцкі палон", таму што заканадаўства ўжо не дзейнічае і лёс таго ці іншага чалавека вызначае не закон, а палітычная мэтазгоднасць", — заключае Анджэй Пачобут.
Нагадаем, 8 лістапада толькі ў Мінску было затрымана больш за 600 чалавек (даныя працягваюць паступаць). Затрыманні суправаджаліся гвалтам з боку супрацоўнікаў МУС і жорсткім абыходжаннем з людзьмі.
 


У Савецкім РУУС затрыманыя дагэтуль, ужо больш за пяць гадзінаў, стаяць ля сцяны з узнятымі ўгару рукамі.