Вечар нядзелі: Пратэсты працягваюцца. Затрыманні таксама
Марш народаўладдзя 8 лістапада суправаджаўся жорсткімі затрыманнямі. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", толькі ў Мінску было затрымана больш за 740 чалавек! У спісах тэлеграм-канала Списки Окрестина больш за 1000 прозвішчаў. У цэнтр Мінска сцягваецца ваенная тэхніка. Нягледзячы на ўсё гэта, увечары нядзелі людзі працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту ў сваіх раёнах.
![photo_2020_11_08_21_00_44.jpg photo_2020_11_08_21_00_44.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_08_21_00_44.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Сухараве, каля ГЦ "Максімус", увечары пачалі збірацца людзі, а крыху пазней прыехалі два мікрааўтобусы з людзьмі ў балаклавах, пачаліся затрыманні, паведамляе чытач TUT.BY.
Мікрааўтобусы, у якіх перамяшчаюцца людзі ў балаклавах, заўважаныя ў тым ліку ля станцыі метро "Партызанская", ля гасцініцы "Арбіта", ля станцыі метро "Грушаўка", у ГЦ "Арэна Сіці", у ГЦ "Тытан".
Людзі пачынаюць збірацца ў сваіх раёнах. На Каменнай горцы натоўп пратэстуючых скандуе "Сыходзь!"карнікам, якія прыехалі на месца падзей.
Лукашэнкаўцы сцягваюць у цэнтр горада вайсковую тэхніку.
![photo_2020_11_08_20_06_53.jpg photo_2020_11_08_20_06_53.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_08_20_06_53.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ваенная тэхніка, якая прыбыла з боку Уручча ў цэнтр, размясцілася ў тым ліку на вуліцы Савецкая, як паведамляюць чытачы, а таксама ля Палаца спорту, як паведамляе «Белсат».
![tekhnika_dvorec_8.jpg tekhnika_dvorec_8.jpg](/img/v1/images/tekhnika_dvorec_8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя салідарнасці праходзіць у раёне вуліцы Даўгабродская.
Акцыя салідарнасці ў Новай Баравой. Фота vybory_smotri
![photo_2020_11_08_21_00_44.jpg photo_2020_11_08_21_00_44.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_08_21_00_44.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Слухачы @euroradio паведамляюць пра затрыманні на плошчы Бангалор. Сілавікі ганяюцца за людзьмі ў дварах за "МакДональдсам".
Затрымліваюць і на Пушкінскай.
І на Спартыўнай.
Жыхары Усходу запісалі відэазварот у падтрымку затрыманых на гэтым тыдні музыкаў.
Вялізны сцяг на плошчы Пераменаў!
А жыхары Пуліхава і Захарава ў падтрымку затрыманых музыкаў праспявалі "Муры".