«І такая бюлетэнь кожны дзень»
Мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча завочна прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пастанову суда апублікаваў у фэйсбуку сам Аляксей Кузьміч.
З яе вынікае, што "Кузьмич А.А., 9 августа 2020 года в 15 часов 30 минут, находясь в общественном месте, по адресу: г. Минск, пр. Победителей, 3а, на избирательном участке № 36, умышленно, из хулиганских побуждений, оголил свое тело до оставленного на нижней части пояса материала в виде белой ткани, при этом на груди была размещена самостоятельно изготовленная бюллетень, на которой был изображен рисунок в виде мужского полового органа, все указанные действия происходили на виду у граждан, находящихся на избирательном участке, чем умышленно нарушил общественный порядок и спокойствие граждан, проявив при этом явное неуважение к обществу".
(Захаваны мова, правапіс і пунктуацыя арыгінала).
Пасля перформансу ў такім жа выглядзе Кузьміч 10 жніўня выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калонай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў.
У верасні мастак быў вымушаны з'ехаць з краіны: "Не хацеў з'язджаць, але паступіла інфармацыя, што на мяне збіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу па артыкуле, звязаным з парнаграфіяй".
У цяперашні час Аляксей Кузьміч знаходзіцца ў Берліне.