Ігар Бараноўскі: Людзі гатовыя стаяць да апошняга

Людзі сталі менш выходзіць у будні дні на плошчу і канцэнтруюць усе свае сілы на выходных. Гэта звязана з шматлікімі штрафамі і рэпрэсіямі ў адносінах да мірнага насельніцтва.

img_20200906_145231_1_logo.jpg


Але пратэсты і акцыі не заціхаюць, — адзначыў краязнаўца і грамадскі актывіст, рэдактар інтэрнэт-газеты «Царква» Ігар Бараноўскі:

— Людзі, канешне ж, ужо менш выходзяць у буднія дні на плошчу Леніна — цэнтральную плошчу, як гэта было ў першыя дні пасля выбараў кожны дзень, а стараюцца гуртавацца толькі ў нядзелю ў шматтысячныя маршы. Тое, што кожную нядзелю ў Брэсце такі марш адбываецца і людзей не меншае, гэта кажа пра тое, што, нягледзячы на рэпрэсіі, людзі баяцца, але ўсё ж такі гатовыя стаяць да апошняга.

Ігар Бараноўскі таксама выказвае заклапочанасць надзвычай высокай напружанасцю ў палітычным плане як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. Гэта адбіваецца, у тым ліку на рэлігійным жыцці, улады не даюць магчымасць цэрквам і іх прадстаўнікам выконваць свае функцыі.

Беларускае Радыё Рацыя