Інфаграфіка: афіцэры ВКС РФ, якія ўдзельнічаюць у вайсковай аперацыі ў Сірыі
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm супольна з Infographics [UA] падрыхтавала першую частку абагульненых звестак пра ўдзельнікаў расійскай вайсковай аперацыі ў Сірыі — штурманаў і пілотаў ВКС РФ.
informnapalm.org
Напачатку кастрычніка 2015 года InformNapalm паставіў ультыматум уладам РФ і за кожнае парушэнне рэжыму спынення агню на Данбасе супольнасць публікуе дадзеныя пра расійскіх пілотаў на падставе аналізу і выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі. Такія дзеянні маюць характар асіметрычнага адказу на “гібрыдныя” дзеянні Крамля як ва Украіне, гэтак і ў Сірыі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на ультыматум, назваўшы “варожымі дзеяннямі публікацыю асабістых дадзеных расійскіх лётчыкаў у СМІ”.
На цяперашні момант у публікацыях InformNapalm раскрытая інфармацыя пра 11 афіцэраў ВКС РФ — гэта экіпажы лятакоў Су-24М з бартавымі нумарамі: 04, 05, 16, 26 і лятак Су-24М з рэгістрацыйным нумарам 0715323, экіпаж лятака Су-30СМ з бартавым нумарам 27 (чырвоны) і афіцэра баявога кіравання авіяцыяй, які “засвяціў” выкарыстанне ў вайсковай аперацыі ў Сірыі лятака радыёэлектроннай выведкі і РЭБ ВКС РФ Іл-20.
Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) абвінаваціла Расію ў гібелі дзясяткаў мірных жыхароў падчас бамбавання сірыйскіх гарадоў. Паводле дадзеных HRW, толькі падчас двух авіяўдараў на поўначы правінцыі Хомс загінулі 59 мірных жыхароў, а самым крывавым сталася бамбаванне вёскі Ганту, у якім загінулі 46 чальцоў адной сям’і (сярод якіх 12 жанчын і 32 дзіцяці).
Апроч гэтага, паводле заявы прэм’ер-міністра Турцыі Ахмета Давутоглу з 7 кастрычніка 2015 году: “толькі два з 57 удараў расійскай вайсковай авіяцыі ў Сірыі былі здзейсненыя па пазіцыях баявікоў “Ісламскае Дзяржавы”. Гэтыя факты раскрываюць сапраўдныя мэты расіскага боку, які зацікаўлены ў значным павелічэнні напружанасці ў рэгіёне. У звязку з гэтым, афіцэры ВКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковай аперацыі Расіі ў Сірыі, з’яўляюцца вайсковымі злачынцамі, бо ваююць, збольшага, не з баявікамі “Ісламскае Дзяржавы”, але з апазіцыяй Башара Асада.