Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе НЗФ «Спарта»
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm падчас здзяйснення маніторынгу і выведкі профіляў сацыяльных сетак расейскіх вайскоўцаў і наймітаў выявіла чарговыя доказы вайсковай агрэсіі РФ супроць Украіны.
![danieck_komplieks_torn_taran.jpg danieck_komplieks_torn_taran.jpg](/img/v1/news/full/danieck_komplieks_torn_taran.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзякуючы расейскаму тэрарысту ўдалося вызначыць месцазнаходжанне станцыі радыёвыведкі УКХ дыяпазону Р-381Т2 з комплексу Р-381Т “Таран” і комплекс радыёвыведкі “Торн”.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_4819f835c8152b6c6ee8d81cf4d3ae9c.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_4819f835c8152b6c6ee8d81cf4d3ae9c.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_4819f835c8152b6c6ee8d81cf4d3ae9c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Даведка: Р-381Т «Таран» — аўтаматызаваны комплекс радыёвыведкі (у дыяпазоне ад 1,5 да 1000 мГц), асноўнае выкарыстанне ў тактычным і аператыўна-тактычным звяне. У базавым варыянце комплекс складаецца з 7 машынаў:
1 адз. Р-381Т3 — АСАІ (аўтаматызаваная станцыя апрацоўкі інфармацыі);
4 адз. Р-381Т2 — станцыя радыёвыведкі УКХ дыяпазону радыёсувязі супраціўніку (30-100 мГц);
2 адз. Р-381Т1 — станцыя радыёвыведкі КХ дыяпазону радыёсувязі супраціўніку (1,5-30 мГц), УКХ дыяпазону радыёсувязі авіяцыі супраціўніку (100-400 мГц), радыёрэлейнай сувязі (300-1000 мГц).
Адлегласць здзяйснення выведкі — да 40 км, авіяцыі — да 100 км. Час выяўлення р/ст 0,3 сэк. Магчымы варыянт комплексу з 5 машынаў:
1 адз. Р-381Т3;
2 адз. Р-381Т2;
2 адз. Р-381Т1.
Ёсць варыянты выкарыстання асобных машынаў і г.д. Комплекс стварала Харкаўскае КБ «Пратон» на базе МТ-ЛБу ў 80-я гады для замены
састарэлага Р-381 «Рама» у ротах Р і РТР АВБ (асобны выведвальны батальён). Рота Р і РТР (прыбл. 70 чалавек асабовага складу) мела структуру:
— Упраўленне;
— ГАІ (група апрацоўкі інфармацыі), Р-381Т3, нач. ГАІ, афіцэр АІ, 3 перакладчыкі, р/мэханік, кіроўца-мэх.
— 1 узв. р/выведкі, Р-381Т2 — 2 адз., кам.узв., 2 нач.разліку і г.д.;
— 2 узв. р/выведкі, Р-381Т1 — 1 адз., Р-381Т2 — 1 адз.;
— 3 узв. р/выведкі, Р-381Т1 — 1 адз., Р-381Т2 — 1 адз. (аналагічны 2-ому ўзводу).
![informnapalm.org__wp_content_uplo_7d12fbb909505ce4294793ebb03ddef3.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_7d12fbb909505ce4294793ebb03ddef3.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_7d12fbb909505ce4294793ebb03ddef3.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_307c7ba0ab363d86c2c1a866c627f274.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_307c7ba0ab363d86c2c1a866c627f274.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_307c7ba0ab363d86c2c1a866c627f274.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На базе “Спарта” акупацыйных войскаў Расеі, якая знаходзіцца на тэрыторыі трэцяга корпусу Данецкага Нацыянальнага тэхнічнага універсітэту таксама зафіксаваны сучасны расейскі комплекс радыёвыведкі «Торн» на базе аўтамабілю КамАЗ.
1 верасня 2015 года каманда InformNapalm.org паведамляла пра выяўлены комплекс радыёвыведкі «Торн» паблізу аэрапорту гораду Данецка ля разбуранага шматпавярховага дому з адрэсаю: м.Данецк, вул. Узлётная, 11а.
На фота ніжэй можна пабачыць: дзве машыны з расейскага комплексу радыёвыведкі «Торн», простую КШМ і станцыю радыёвыведкі УКХ дыяпазону Р-381Т2 з комплексу Р-381Т “Таран”.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_9cc242bf20e5f13a8582d50abce30091.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_9cc242bf20e5f13a8582d50abce30091.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_9cc242bf20e5f13a8582d50abce30091.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_33a230f29dcf5e021caef940ae22a9ae.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_33a230f29dcf5e021caef940ae22a9ae.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_33a230f29dcf5e021caef940ae22a9ae.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![informnapalm.org__wp_content_uplo_2e3ada559378d02969fb031e5148ce84.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_2e3ada559378d02969fb031e5148ce84.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_2e3ada559378d02969fb031e5148ce84.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з папярэдняга нашага артыкула для нагляднасці і параўнання комплексу.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_7c31f3c242c0382a36dd5b483de8514d.png informnapalm.org__wp_content_uplo_7c31f3c242c0382a36dd5b483de8514d.png](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_7c31f3c242c0382a36dd5b483de8514d.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зазначым, што “адэпты наваросіі” спрабавалі паставіць пад сумнеў інфармацыю ў папярэдняй нашай публікацыі пра выяўлены комплекс радыёвыведкі «Торн», аргументуючы гэта тым, што была зафіксаваная толькі адна машына. Гэтым разам, мы падаем сведчанні пра дзве зафіксаваныя машыны комплексу “Торн”. На фатаздымку ніжэй другую машыну можна пабачыць адразу за першай.
![informnapalm.org__wp_content_uplo_c0a483a8430fc2a54ed00e6b7e3efab2.jpeg informnapalm.org__wp_content_uplo_c0a483a8430fc2a54ed00e6b7e3efab2.jpeg](/img/v1/images/informnapalm.org__wp_content_uplo_c0a483a8430fc2a54ed00e6b7e3efab2.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Attribution International (CC BY 4.0)
Пераклаў Дзяніс Івашын