На помніку Міхасю Жызнеўскаму абнавілі бел-чырвона-белы сцяг (фота)
У Кіеве з нагоды Дзядоў актывісты зладзілі прыбіранне «народнага» помніка Міхасю Жызнеўскаму на праезнай частцы вуліцы Грушэўскага.
Мінакі, якія праходзілі і праязджалі па вуліцы, цікавіліся, што адбываецца, і нават дапамагалі актывістам. Сваю дапамогу запрапанавалі і камунальныя прыбіральшчыкі, якія забралі і вывезлі ўсё сабранае смецце.
Напрыканцы працы над помнікам узнялі свежы бел-чырвона-белы сцяг.