Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—верасень вырасла амаль да 1,7 млрд. долараў
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за студзень—верасень 2015 года вырасла да 1 млрд. 685,8 млн. долараў ЗША з 1 млрд. 488,6 млн. долараў у студзені—жніўні.
Фота ej.by
У студзені—верасні 2014 года адмоўнае сальда складала 2 млрд. 84,3 млн. долараў.
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, знешнегандлёвы абарот таварамі за студзень—верасень 2015 года склаў 42 млрд. 663,8 млн. долараў. Гэта на 26,4% менш, чым у
студзені—верасні 2014 года. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года скараціўся на 26,7% (да 20 млрд. 489 млн. долараў), імпарт — на 26,1% (да 22 млрд. 174,8 млн.
долараў).
Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені—верасні 2015 года паменшыўся на 35,5% (да 10 млрд. 528,5 млн. долараў), імпарт — на 25,1% (да 13 млрд. 565,9 млн. долараў). Агульны
тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 30% (да 24 млрд. 94,4 млн. долараў). Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 3 млрд. 37,4 млн. долараў (у студзені—верасні 2014 года
— 1 млрд. 792,2 млн. долараў).
Экспарт тавараў у Расію за дзевяць месяцаў гэтага года знізіўся на 33,6% і склаў 7 млрд. 795,4 млн. долараў, імпарт — на 23,2% да 12 млрд. 724,6 млн. долараў. Сальда, як і ў
студзені—верасні 2014 года, было адмоўным (4 млрд. 929,2 млн. і 4 млрд. 835,8 млн. долараў адпаведна). Агульны тавараабарот з Расіяй ацэньваецца Белстатам у 20 млрд. 520 млн. долараў (на
27,5% менш).
Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза скараціўся на 20% да 6 млрд. 742,7 млн. долараў, імпарт — на 39,8% да 4 млрд. 242 млн. долараў. Тавараабарот знізіўся на 29% да 10 млрд. 984,7 млн.
долараў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені—верасні 2015 года было станоўчае — 2 млрд. 500,7 млн. долараў (у студзені—верасні 2014 года — 1 млрд. 382
млн.).
Марына Носава, БелаПАН