Інфармацыя аб мініраванні буйнога офіснага будынку ў Мінску не пацвердзілася
Інфармацыя аб мініраванні 20 сакавіка буйнога офіснага будынка ў Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 — офіса бізнес-центр "Велком" — не пацвердзілася, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Фота "Еўрарадыё"
Паводле яго слоў, аб нібыта мініраванні будынка супрацоўнікам праваахоўных органаў стала вядома каля 18 гадзін.
Нагадаем, вечарам 20 сакавіка ў міліцыю паступіла інфармацыя пра тое, што будынак па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36, нібыта замініраваны. Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выбылі па згаданым адрасе. З
будынка былі эвакуяваныя прыкладна 100 чалавек. На месцы здарэння працавала група размініравання і следча-аператыўная група.
Паводле БелаПАН