Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску

Інваліды-вазочнікі, а таксама студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі адзін з перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску. У чацвер, 24 снежня, удзень яны на некалькі хвілін спынілі рух транспарту на праспекце Пераможцаў у Мінску. 
 



2412_hdz_bft_invalaction_01_68a0f.jpg

Гэтым перформансам быў распачаты цыкл грамадскіх акцый і інсталяцый, які будуць праходзіць у розных кропках Мінска 24 і 25 снежня. 

2412_hdz_bft_invalaction_02-sujlo.jpg

2412_hdz_bft_invalaction_03-x6zhq.jpg

2412_hdz_bft_invalaction_04-9wb8x.jpg

2412_hdz_bft_invalaction_05-bnz09.jpg

Праз некалькі хвілін, пасля пачатку перформанса, з'явіўся нарад ДАІ, які перапісаў звесткі некаторых удзельнікаў акцыі.

У мэтах падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі адна з люксовых крамаў у гандлёвым цэнтры «Замак» пасадзіла свае манекены на інвалідныя вазкі.

2412_hdz_bft_invalaction_06-jw9g2.jpg

2412_hdz_bft_invalaction_07-strwr.jpg

2412_hdz_bft_invalaction_08-cgmdg.jpg

Мэты сваіх перформансаў і акцый удзельнікі Беларускага Свабоднага тэатра тлумачаць так:

«Мы, студэнты Форцінбрас, верым, што мы ўсе розныя, але ўсе мы маем права на даступную прастору вакол нас. Мы не манекены. Чаму людзі з дадатковымі патрэбамі не могуць быць актыўнымі ўдзельнікамі ў грамадскім і культурным жыцці горада? Хіба святы — не для ўсіх?

На вуліцах нашага горада рэдка сустрэнеш чалавека ў інвалідным вазку. Замежнікі, якія наведваюць сталіцу, нярэдка кажуць пра машыну часу — сапраўды, часам здаецца, што мы знаходзімся ў пасляваенным Савецкім Саюзе, калі людзей, якія сталі інвалідамі ў выніку Другой сусветнай вайны, вывозілі за межы сталіцы, ствараючы стэрыльную прастору з «правільнымі» людзьмі.

Амаль татальная недаступнасць, небяспека перамяшчэння, грамадскія стэрэатыпы, бяздзейнасць уладаў — вось што сапраўды «абмяжоўвае магчымасці». Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі — амаль цалкам ізаляваная частка грамадства», — заяўляюць арганізатары грамадскіх перформансаў.

nn.by

Фота Сяргея Гудзілін