Інжынер «Нафтана» Аляксандр Балонкін выйшаў на волю. Але затрымалі іншага інжынера
Напярэдадні яго затрымалі наўпрост на рабочым месцы.

Таксама ўчора ў інжынера-канструктара, намесніка старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан» Аляксандра Балонкіна правялі дома ператрус, нагадвае «Вясна».
Крымінальны артыкул, у межах якіх праводзіліся працэсуальныя
дзеянні, невядомы.
У выніку, Аляксандра вызвалілі. Ён не затрыманы.
Аднак затрыманні на прадпрыемстве працягваюцца. Сёння раніцай супрацоўнікі КДБ забралі з працоўнага месца Наталлю Вусько — інжынера планава-дагаворнага сектара.