Ірак адменіць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён?

На найбліжэйшыя 10 дзён Ірак можа адменіць усе авіярэйсы ў Беларусь. Пра гэта заявіў амбасадар ЕС у Іраку Марцін Хат.

the-village.me nuotr.

the-village.me nuotr.

Марцін Хат заявіў, што такую інфармацыю ён атрымаў з некалькіх крыніцаў.

"З некалькіх крыніц да нас паступіла такая інфармацыя, што палёты на наступныя дзесяць дзён адмяняюцца. Здаецца, што гэта цалкам надзейная інфармацыя. Наколькі мы разумеем, пра гэта Iraq Airways інфармавала ўсе турыстычныя агенцтва краіны", — прыводзіць словы дыпламата www.delfi.lt.

Марцін Хат дадаў, што афіцыйнага паведамлення пра гэта ад Iraq Airways яшчэ не атрымаў.

Улады Іраку дагэтуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю. Між тым, рэйсы Iraqi Airways пакуль запланаваныя і нават раскупленыя да канца кастрычніка. Пры спробе забраніраваць месцы на самалёт да Мінску авіякампаніяй FlyBaghdad выдаецца інфармацыя "not available", паведамляе "Еўрарадыё".

Зрэшты, нават калі прамыя авіярэйсы з Ірака ў Мінск сапраўды будуць адмененыя, гэта не азначае, што міграцыйны крызіс будзе скончаны: У Беларусь можна патрапіць і іншымі шляхамі — прыляцець праз Турцыю ці праз Маскву.

Нагадаем, што крызіс з уцекачамі на мяжы Літвы і Беларусі абвастраецца. Калі колькасць рэйсаў з Ірака ў Беларусь рэзка павялічылася, Літва заявіла, што расклад аэрапорта ў Мінску сведчыць аб тым, што Беларусь наўмысна прывозіць мігрантаў і адпраўляе іх у суседнюю краіну.