Iraqi Airways адмяніла рэйс у Беларусь
Авіякампанія Iraqi Airways адмяніла сённяшні рэйс з Басры ў Мінск, паведаміў Нацыянальны аэрапорт Мінска.
![photo_2021_08_02_10_58_43_logo_1.jpg photo_2021_08_02_10_58_43_logo_1.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_02_10_58_43_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сёння адменены рэйс авіякампаніі Iraqi Airways па маршруце Басра — Мінск — Басра», — цытуе паведамленне Нацыянальнага аэрапорта АФН. Рэйс павінен быў прыбыць у Мінск у 13:00.
«У сувязі з частымі пытаннямі прэсы на гэтую тэму тлумачым наступнае. Па словах прадстаўніка Iraqi Airways ў Мінску, рэйс Басра — Мінск — Басра скасаваны па рашэнні авіякампаніі. Прычыны адмены неабходна ўдакладняць у прадстаўніцтве авіяперавозчыка», — сказана ў паведамленні.
Раней з'явіліся паведамленні аб тым, што на фоне міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Літвы авіякампанія Iraqi Airways прыпыняе на 10 дзён авіяпералёты ў Беларусь.