Іранскі студэнт з каронавірусам вучыцца ў БНТУ, студэнтаў пераводзяць на індывідуальную праграму
У студэнта з Ірану, у якога выявілі каронавірус, мінімальныя прыкметы парушэння здароўя, ён адчувае сябе здавальняюча, піша «Свабода».

Інтэрнат БНТУ. Ілюстатыўнае фота www.svaboda.org
Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Малады чалавек пражываў на кватэры, цяпер ён шпіталізаваны для медыцынскага назірання. Тэмпература ў яго не падымаецца вышэй за 37,4 градуса.
Са студэнтамі, з якімі ён разам вучыўся, праводзяцца «супрацьэпідэміялагічныя захады», адзначыў міністр, перадае БелТА.
«ВНУ, у якім выявілі носьбіта каронавірусу, пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання. Гэта БНТУ», — сказаў ён.
Паводле яго, маладога чалавека выклікалі на абследаванне ў 33-ю паліклініку Мінску. На момант агляду ў яго скаргаў не было. Але медработнікаў збянтэжыла невялікая тэмпература (37,3 градуса) і пачырваненне ў горле.
Ён быў дастаўлены ў інфекцыйную лякарню, дзе ўзялі мазкі і пацвердзілі наяўнасць інфекцыі з сямейства каранавірусаў. Цяпер удакладняецца, наколькі гэта эпідаміялагічны штам.