Ірына Леўшына, фота з фэйсбука
Пра гэта яна напісала ў лісце сваякам, паведамляе Беларускі партал навінаў. Ён адзначае, што на волю не выйшаў і былы дырэктар Бела*АН
Дзмітрый Наважылаў, таму і яму маглі працягнуць тэрмін утрымання пад вартай.
Леўшына была затрыманая ў жніўні 2021-га. Тады ж схапілі і Наважылава. Спачатку ім выставілі абвінавачанні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры". У лістападзе дадалося абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання".
Праваабаронцы прызналі Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава палітвязнямі.