«Я — голас Курапатаў»
На здымкі фільму «Я — голас Курапатаў» запрашае кінарэжысёр Вольга Мікалайчык. Здымкі праводзяцца па серадах і суботах з 18.00.
Момант здымак стужкі «Я — голас Курапатаў»
Вечарам 15 лютага ў здымках удзельнічалі старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій» Зінаіда Тарасевіч, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў і былы вязень ГУЛАГу Уладзімір
Раманоўскі.
У інтэрвью карэспандэнту НЧ Вольга Мікалайчык распавяла, што ў паветры даўно вітала ідэя стужкі пра нейкую грамадскую кампанію па абароне Курапатаў.
І паколькі нармальнаму чалавеку — грамадзяніну Беларусі гэта трываць немагчыма,
мы разам з Алесем Макаевым, Ганнай Шапуцька і Юляй Сцяпанавай шмат разважалі, у якой форме зрабіць гэтую кампанію. І вырашылі — у выглядзе зваротаў грамадзянаў да беларускай грамадскасці. Бо мне так прасцей, як рэжысёру, паколькі мы
робім фільм за свае сродкі, не маем мажлівасці наняць рэйкі, кран, ліхтвагэн і асістэнтаў, а вымушаны шмат чым абмежавацца: здымаць без асістэнтаў старэнькай камерай, ліхтары якой трэба мяняць кожныя
дваццаць хвілін.
Мне ніколі не забыцца, калі ва ўрочышчы чыталі на літару “К” спісы ахвяраў палітрэпрэсій, расстраляных у Мінску і пазней рэабілітаваных. У спісе была сям’я з пяці
чалавек, у тым ліку трое дарослых дзяцей. Дык бацькі маліліся, каб іх раней за дзяцей забілі», --
сказала Вольга Мікалайчык.
Яна запрасіла беларусаў розных прафесій, палітычных погяладаў і ўзросту -- жыхароў сталіцы, іншых гарадоў і вёсак Беларусі прыходзіць на здымкі гэтай незвычайнай стужкі.
Намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў дапамагае здымаць фільм. Свой удзел у праекце ен матывуе так:
«Народны мемарыял у Курапатах паўстае. Крыжы ва ўрочышчы ўсталёўваюць сябры партыі КХП-БНФ і
грамадскія актывісты з іншых партый, рухаў і ініцыятыў.
Справа ў тым, што ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі ёсць свае месцы масавых забойстваў бязвінных людзей, у сталіцы іх 14, але Курапаты з’яўляюцца нацыянальным сімвалам трагедыі
беларусаў у эпоху сталінізму і павінны ім заставацца надалей. Мару, што некалі да справы абароны Курапатаў далучыцца і дзяржава, бо ва ўрочышчы ляжаць лепшыя сыны і дачкі Беларусі, якія змагаліся за
яе дзяржаўнасць і незалежнасць».