Як беларусам знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Cкарыстайцеся BYMAPKA

Як беларусам, што мусілі з’ехаць са сваёй краіны, знайсці беларускіх цырульнікаў, касметолагаў, лекараў? Хто дапаможа наладзіць камп'ютар, адрамантаваць аўтамабіль ці зрабіць рамонт у кватэры? Цяпер гэта стала больш проста, бо ёсць BYMAPKA — мапа беларускіх бізнесаў і паслуг за мяжой.

bymapka.jpg

За апошнія два гады тысячы беларусаў з'ехалі ў суседнія краіны. Многія з іх адкрылі або працягнулі свой бізнес на новым месцы. Як зрабіць так, каб вас заўважылі, ды выдзяляцца на фоне іншых?

BYMAPKA — гэта сэрвіс для беларусаў, што знаходзяцца не на радзіме, але для якіх важныя сувязі з землякамі.

Што такое BYMAPKA?

BYMAPKA – гэта карта беларускага бізнесу за межамі Беларусі, таму што беларусам важна захоўваць і развіваць сацыяльныя сувязі на эміграцыі.

Гэты сайт для ўсіх:

• хто хоча падтрымаць бізнес суайчыннікаў

• атрымаць якасныя паслугі ці тавары

• хто шукае сэрвіс і майстроў «як на Радзіме»

• хто верыць у дзелавы патрыятызм.

Сёння на карце больш за тысячу кропак — ад Аўстраліі да Кубы. Гэта выдатная платформа для пошуку кліентаў і бізнес-партнёраў. Вы зʼяўляецеся на BYMAPKA — і вас бачаць сотні тысяч беларусаў.

Праект зʼяўляецца афіцыйным партнёрам DigitalBelarus.

mapka.jpg

Стваральнікі BYMAPKA распавялі, што яны плануюць:

• пашыраць геаграфію

• ушчыльняць рэгіёны, дзе беларусаў шмат

• увесці прамакоды і зніжкі для беларусаў

• супрацоўнічаць з медыя

• стварыць прэміум акаўнты

• і нават наклейкі BYMAPKA

Як скарыстацца BYMAPKA?

Калі вы хочаце падтрымаць сваіх, заходзьце на старонку праекта bymapka.me і адшукайце неабходную вам паслугу.