Як мінімум пяць вязняў па «справе Ціханоўскага» перавялі ў Жодзіна. Новы адрас для ліставанняў!

Як мінімум 5 палітычных зняволеных па "справе Ціханоўскага" перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне, паведамляе Вясна.

download_113.jpeg


У сувязі з галадоўкай пад сценамі СІЗА на Валадарскага сваякоў і дзяўчыны Зміцера Фурманава, палітвязня Фурманава перавезлі ў Жодзіна яшчэ 29 ліпеня. Напярэдадні дня народзінаў палітвязня Сяргея Ціханоўскага, 17 жніўня, па прычыне запланаваных акцый падтрымкі палітвязня ў жодзінскае СІЗА вывезлі і Ціханоўскага.
Пазней стала вядома, што з СІЗА №1 Мінска ў ізалятар Жодзіна таксама былі пераведзеныя палітвязні Ігар Лосік, Уладзімір Няронскі і Мікалай Статкевіч. Прычыны прыняцця следчымі рашэнняў аб пераводзе палітвязняў у іншы ізалятар праваабаронцам невядомыя.
Адрас для лістоў і паштовак: Следчы ізалятар, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160.