Як паехаць у Польшчу на чужым аўто?

Беларусу, які заязджае ў Польшчу на чужым аўто, трэба мець на яго натарыяльна завераную даверанасць на польскай мове.

1394785125_408865_64.jpg

Пра новаўвядзенне абвясціў польскі бок. З неафіцыйных крыніц АвтоГродно стала вядома, што ў апошні час было некалькі выпадкаў, калі кіроўцаў на чужых аўтамабілях і без даверанасцяў польскія памежнікі разварочвалі назад у Беларусь, адзначаецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Дзеля справядлівасці варта сказаць, што і раней пры перасячэнні мяжы з Польшчай трэба было мець даверанасць. Але тады дапускалася, што яна можа быць напісана па-руску ці па-беларуску, і нават напісаная ад рукі. Але зараз правілы памяняліся, паведамляе www.kp.by.

Цяпер, калі выязджаеш у Польшчу на аўтамабілях, якія не знаходзяцца ва ўласнасці, неабходна мець пры сабе даверанасць, перакладзеную на польскую мову, паведамляе gpk.gov.by. "Цікава, што форма даверанасці польскім заканадаўствам не ўстаноўлена. А новае патрабаванне — толькі рэкамендацыя памежнай службы", — адзначаецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Даверанасць зараз могуць запытаць не толькі на мяжы, але і супрацоўнікі дарожных службаў Польшчы. Згодна з польскім заканадаўствам, спецыяльнай формы даверанасці не існуе.