Як маглі б выглядаць беларускія грошы з "Пагоняй"?
1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў суадносінах 1:10.000. У шырокае абарачэнне трапяць манеты — капейкі. Але на пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў праект замяніць рублі талерамі, і быў распрацаваны асобны праект манетаў.
Аўтарам эскізаў з'яўляецца Леў Талбузін.


Эскіз Л. Бартлава, 1990
Хутчэй за ўсё, так будуць выглядаць беларускія манеты ў 2016 годзе:

Леў Іванавіч Талбузін (28 сакавіка 1942) — беларускі дызайнер, скульптар. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 г. Член Саюза дызайнераў Беларусі, Саюза мастакоў Беларусі. Працуе ў галіне медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі.
Паводле "Радыё Свабода"