Японскага мастака вызваляць з беларускай калоніі

Тэрмін яго пакарання зменшаны да 1 года 9 месяцаў зняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сям’я зняволенага.



fc5a2d04_0a0e_468e_8991_47074b5cdc14_w1023_r1_s.jpg

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фестываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 года выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзітнымі перасадкамі ў аэрапортах Мінску і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс.

У Мінску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.