Яшчэ адзін Telegram-чат прызнаны экстрэмісцкім
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся яшчэ адным Telegram-чатам, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».
Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана інфармацыйная прадукцыя чата «БЕЛАЗ — Краіна для жыцця — Чат». Рашэнне прынятае судом па заяве пракуратуры Жодзіна, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.