МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» экстрэмісцкім фарміраваннем

Афіцыйная фармулёўка: Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзян, аб'яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў "БЕЛСАТ".

8297532_original.jpg


Як лічаць у Беларускай асацыяцыі журналістаў, верагодная мэта гэтага рашэння — канчаткова выціснуць з Беларусі журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, ставячы іх пад пагрозу крымінальнага пераследу проста за сам факт супрацоўніцтва.

Варта адзначыць, што ў Беларусі існуе фірма «Белсатплюс», якая займаецца продажам прыладаў для прыёму спадарожнікавых тэлеканалаў. Яна не мае дачынення да тэлеканалу, што вяшчае з Польшчы, і нават судзілася з ім за назву. Цікава, ці з'яўляюцца экстрэмістамі супрацоўнікі гэтай фірмы?