«Я проста з'ем гэтую пячэньку»: у палітвязня Іллі Міронава — чарговы ператрус

У доме гомельскага валанцёра Іллі Міронава прайшоў чарговы ператрус. Пра гэта паведаміла ў Facebook яго маці Валянціна Міронава. Па яе словах, нічога не знайшлі, бо «ўсё, што можна, забралі пры папярэдніх ператрусах».

Ілля Міронаў 

Ілля Міронаў 


На пытанне, ці ёсць у доме нешта забароненае, Валянціна паказала печыва ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. «Так, ёсць, але калі яны захочуць гэта забраць, то я проста з'ем гэтую пячэньку», — адказала жанчына, піша REFORM.by.

Печыва Валянціны Міронавай

Печыва Валянціны Міронавай


Іллю затрымалі 30 верасня, калі па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, што праходзілі ў рамках артыкулаў Крымінальнага кодэкса 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Гэта звязана з каментарамі ў сацсетках пасля перастрэлкі на Якубоўскага. Таксама Міронава правяралі на фінансаванне экстрэмізму.

Ілля Міронаў з 10 снежня вядзе падлік адпраўленых лістоў палітвязням. На 16 жніўня на яго рахунку было 2500 лістоў.