Яшчэ двое: у Беларусі 659 палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Вячаслава Кандыбу і Рамана Марозава.
Вячаслаў Кандыба і Раман Марозаў утрымліваюцца ў СІЗА па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненых групай асобаў) за перадачу звестак прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу.