ЮНІСЕФ: больш за палову дзяцей у Украіне вымушаныя былі пакінуць свае дамы

На працягу першага месяца вайны ва Украіне свае дамы вымушаныя былі пакінуць 4,3 з 7,5 мільёна ўкраінскіх дзяцей.

_123416955_gettyimages_1238751279_594x594.jpg.webp

Пра гэта паведаміў Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЕФ).

Сярод гэтых 4,3 мільёна дзяцей 1,8 мільёна з'ехалі з Украіны, яшчэ 2,5 мільёна пакінулі свае дамы, але застаюцца ўнутры краіны.

"Гэтая вайна выклікала адно з самых хуткіх буйнамаштабных перасоўванняў дзяцей з часоў Другой сусветнай вайны", — заявіла выканаўчы дырэктар ЮНІСЕФ Кэтрын Расэл.

Паводле звестак офіса генпракурора Украіны на 24 сакавіка, з пачатку вайны ў краіне загінулі 128 дзяцей, больш за 170 былі параненыя. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека 23 сакавіка паведаміла аб гібелі ва Украіне 81 дзіцяці.