Юрый Губарэвіч: «Бардак вы наладзілі»
Сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна разглядаўся праект забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава, дзе збіраліся пабудаваць 7 паркінгаў.
![Фота: Станіслаў Шаршукоў Фота: Станіслаў Шаршукоў](/img/v1/images/photo_2019_05_03_10_06_30_4_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Станіслаў Шаршукоў
Аднак на абмеркаванне ні мясцовых жыхароў (акрамя Таццяны Кнацько), ні журналістаў міліцыянт Віталь Дабравольскі пускаць адмовіўся. Прычына — вуснае распараджэнне намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Васіля Косаўца, піша tut.by.
Кіраўнік Руху «За Свабоду» і мясцовы жыхар Юрый Губарэвіч распавёў, што сустрэў у калідоры кіраўніка раёна Ігара Кудрэвіча і задаў яму некалькі пытанняў. Чыноўнік адказаў, што сябраў ініцыятыўнай групы не ўключылі ў камісію таму, што ёсць і іншыя жыхары раёна.
Па словах кіраўніка Руху «За Свабоду», Ігар Кудрэвіч сказаў яму, маўляў, ваша задача была прыйсці і зладзіць бардак.
— Дык я яму кажу: «Бардак вы наладзілі. Калі б пусцілі прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы — усе б мірна разглядалі там пытанні. А так вы зладзілі гэтае шоў з міліцыяй», — сказаў Губарэвіч.
Паводле tut.by