Жыхары дому на вуліцы Шырокай выклікалі МНС – яны заўважылі расколіны ў апорнай сцяне

На мінулым тыдні спецыялісты прыступілі да ўмацавання сцяны, якая стала разбурацца ў другім пад’ездзе дома на вуліцы Шырокай, 3 Падчас працы 26 красавіка жыхароў дому зусім эвакуявалі. Аднак у апошнія дні людзі фіксуюць новыя расколіны, сёння жыхары самі выклікалі ратавальнікаў, паведамляе belsat.eu.

Дом на вуліцы Шырокай. Фота - belsat.eu

Дом на вуліцы Шырокай. Фота - belsat.eu

Жыхары кажуць, што ў доме пайшлі гарызантальныя расколіны, ёсць падазрэнне, што парушаецца цэласнасць будынку. Людзі ў паніцы.

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

dom_3_2.jpg

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

Як паведаміла belsat.eu адна з жыхарак дома, цяпер на месцы працуе камісія з мясцовай адміністрацыі, увечары мусіць адбыцца агульны сход. Людзі пачалі збіраць дакументы для таго, каб падаць заяву ў пракуратуры наконт стану будынку. Але з’язджаць на час працаў з дому ніхто не збіраецца.
«Куды мы зʼедзем з дзецьмі? Гэта ж не так проста. Пакуль чакаем. Паедзем, калі тут зусім ужо нешта страшнае будзе», – кажа жанчына.

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

У прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях belsat.eu заявілі, што сітуацыю наконт стану дому на вуліцы Шырокай не могуць каментаваць і ўсе пытанні трэба накіроўваць да мясцовых органаў улады.
У адміністрацыі Савецкага раёна заявілі TUT.by, што сітуацыя адсочваецца і на дадзены момант «будынак паводзіць сябе стабільна».