Юрыю Хадыку — 75

23 чэрвеня споўнілася 75 гадоў грамадскаму і культурнаму дзеячу, навукоўцу Юрыю Хадыку.



flsrf.jpg

Юрый Віктаравіч Хадыка нарадзіўся ў 1938 г. у Мінску. У 1945 пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Мінску, якую скончыў з залатым мэдалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1960 скончыў фізічны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізікі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі.

Увосень 1969 арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. У 1976 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.

З 1988 намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да снежня 2007). У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінскага камітэту. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсытэту — найбольш буйной праграмы Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсытэту. З 1998 чалец рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадзтва». Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году. Намеснік старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НИСЭПИ).
 

Аўтар каля 150 навуковых працаў па фiзыцы, каля 200 навукова-тэхнiчных справаздачаў i амаль 40 публiкацыяў па гiсторыi беларускага мастацтва.

be-x-old.wikipedia.org