«Калі СМІ працуюць на кансалідацыю грамадства, прэтэнзіяў да іх быць не можа» — Карлюкевіч

Аб гэтым заявіў на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч, перадае БЕЛТА. 

b2e1bb38307dabfc35f2482db93ebc67.jpg

Адной з асноўных задач Міністэрства інфармацыі з'яўляецца ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Беларусі аб СМІ, сказаў Карлюкевіч.

Міністэрствам інфармацыі ў 2017 годзе вынесена 17 пісьмовых папярэджанняў: 7 СМІ і 7 інфармацыйных рэсурсаў (аднаму — двойчы, аднаму — тройчы). У 2016 годзе было вынесена 16 пісьмовых папярэджанняў: 8 — СМІ, 8 — інфармацыйным рэсурсам, — адзначыў ён.


Нагадаем, што Карлюкевічу на пасадзе міністра інфармацыі папярэднічала Лілія Ананіч, якую шмат хто лічыў даволі «адыёзнай асобай». На новага міністра эксперты медыясферы адразу па прызначэнні ўскладалі спадзяванні, кажучы, што гэта — шанец змяніць сітуацыю.