Калядны ранішнік адбудзецца ў Віцебску

Напярэдадні Новага году праект “Забаўлянкі для Янкі” збірае старых і новых сяброў. Заўтра, 28 снежня, упершыню ў Віцебск са святочнай тэатралізаванай праграмай завітае музычна- вандроўны аркестрык «VURAJ».



qttopywon2u_450x315.jpg

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!

Заклікаем дзетак ( а мо і бацькоў) прыходзіць у касцюмах зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі!

Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныя падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз — Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць — дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!)

Уваход — бясплатны!

Ранішнік адбудзецца ў выставачнай зале “Задзвіння” па адрасе: вул. Чайкоўскага, 3.

Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!

news.vitebsk.cc