Каля КДБ у Мінску затрыманыя журналісты

Супрацоўнікі заяўляюць, што яны вязуць журналістаў для праверкі іх пасведчанняў. На пытанне, у якое РУУС вязуць, супрацоўнікі не адказалі, заявіўшы, што гэта можа сказаць «старэйшы». Паводле папярэдняй інфармацыі, карэспандэнтаў вязуць у Заводскі РУУС.

kgb_karla_marksa_20200318_shuk_tutby_phsl_8350.jpg

Сярод затрыманых-журналіст TUT.BY Алена Талкачова, журналісты тэлеканала «Белсат» Галіна Абакунчык, Кацярына Андрэева, Антон Сяліцкі, Ігар Ільяш і фотакарэспандэнт агенцтва ТАСС у Менску Наталля Фядосенка.
У МУС высвятляюць прычыну затрымання.
Нагадаем, сёння ў 16 гадзін каардынатар штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава планавала падаваць у КДБ хадайніцтвы аб змене меры стрымання Віктару Бабарыку.
Яна папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыкі.
Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым без прысуду суда, які ўступіў у сілу. Гэта права гарантаванае нам Канстытуцыяй. Гэта называецца прэзумпцыя невінаватасці. Мы лічым Віктара Бабарыку невінаватым. Але яшчэ больш непрымальнае рашэнне — гэта заключэнне яго пад варту. І мы будзем працягваць змагацца з такой мерай усімі законнымі спосабамі, — гаворыцца ў заяве штаба.
У хадайніцтве, узор якога штаб Бабарыкі выклаў на сайце, гаворыцца, што «з улікам асабістых якасцяў Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч фізічнай пагрозы ці іншай небяспекі для грамадства не ўяўляе, і яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца празмерна строгай мерай». У хадайніцтве просяць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Бабарыкі замяніць на больш мяккую, у прыватнасці на асабістае даручальніцтва. За парушэнне Віктарам Бабарыкам умоў асабістага паручыцельства на паручыцеля накладваецца грашовае спагнанне ў памеры ад ста да пяцісот базавых велічынь (2700 — 13 500 рублёў).

Паводле tut.by