Кампутары беларусаў атакуе новы вірус
З 23 верасня ў Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў, калі інтэрнэт-карыстальнікі атрымліваюць паведамлення ад нібыта Міністэрства ўнутраных спраў, у якіх адзначаецца неабходнасць выплаты штрафу ў памеры мільёна рублёў за прагляд і распаўсюджванне нелегальнага кантэнту.

Праца кампутараў пры гэтым цалкам блакуецца. Штраф у памеры аднаго мільёна беларускіх рублёў ашуканцы патрабуюць выплаціць за прагляд і капіраванне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць элементы педафіліі, гвалту і гей-порна.
УУС Магілёўскага аблвыканкама папярэджвае: усе гэтыя паведамленні — вірусная атака махляроў.
Аддзел па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама настойліва рэкамендуе абавязкова інфармаваць пра такія факты органы ўнутраных спраў і не паддавацца на правакацыю.
Аналагічныя гісторыі ўжо былі. Тады асобы зламыснікаў былі раскрытыя, піша БелТА.