Парашэнка падзякаваў Беларусі і Казахстану за паслядоўную падтрымку Украіны
Беларусь і Казахстан выступаюць стабільнымі і надзейнымі партнёрамі, заявіў сёння прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
![porosh1.jpg porosh1.jpg](/img/v1/news/full/porosh1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Я не бачу падстаў для якіх-небудзь санкцый у дачыненні да нашых стабільных і надзейных партнёраў як Беларусь і Казахстан», — заявіў сёння прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Паводле яго слоў, пасля таго як Беларусь і Казахстан ўступілі ў Мытны саюз, то ўсе рашэнні прымае Еўразійская эканамічная камісія, якой дэлегаваныя ўсе паўнамоцтвы, што некалькі «падрывае ўсе гэтыя санкцыі».
«Гэта толькі даказвае неэфектыўнасць гэтага ўтварэння (Мытнага саюза). І не скажу, што я засмучаны з гэтай нагоды», — сказаў Парашэнка.
«Хачу падзякаваць Беларусі і Казахстану за паслядоўную падтрымку курсу Украіны, павагі яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту», — заявіў прэзідэнт Украіны.