Канада разграміла Расію з лікам 6:1 у матчы фіналу чэмпіянату свету
У фінале 79-га чэмпіянату свету па хакеі, што прайшоў сёння ў Празе, зборная Канады разграміла каманду Расіі з лікам 6:1 (1:0, 3:0, 2:1) і ў 25-ы раз стала чэмпіёнам свету па хакеі.

Шайбы закінулі Ікін, Эніс, Кросбі, Сегін, Жыру, Маккінан, Мазякін.
У матчы за 3-е месца зборная ЗША выйграла ў Чэхіі з лікам 3:0.
Зборная Беларусі заняла на турніры 7-е месца, прайграўшы разгромна ў чвэрцьфінале Канадзе з лікам 0:9.
Беларусы ў групавым турніры набралі для сябе рэкордную колькасць ачкоў 14: выйграўшы ў Славеніі (4:2), Даніі (5:1), ЗША (5:2), Нарвегіі (3:2), прайграўшы ў авертайме Славакіі 1:2 і па булітах
Фінляндыі 2:3, Расіі з лікам 0:7.
Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Расіі.
Таксама вядома, што турнір перадалімпійскай кваліфікацыі пройдзе ў Мінску з 1 па 4 верасня 2016 г. Супернікамі зборнай Беларусі будуць каманды Славеніі і Даніі і адна каманда-пераможца
перадкваліфікацыйнага адбору.
nn.by