Канстанцін Сумар: «У моду ўвайшло шальмаванне работнікаў дзяржкіравання»

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама паскардзіўся на тое, што грамадзяне ва ўсіх праблемах вінавацяць чыноўнікаў і не хочуць ісці ва ўладу.  



sumar.jpg

«Калі ўлада нешта зрабіла, быццам бы так і павінна быць. Калі не вырашаецца нейкая праблема — вінаватыя чыноўнікі. У моду ўвайшло шальмаванне работнікаў дзяржкіравання, — наракаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар на нарадзе, што прайшла ў Пружанскім раёне. — Мне нядаўна дакладвалі, што людзі не хочуць ісці ва ўладу, некаторыя баяцца афішаваць, што працуюць у выканкамах», — цытуе яго газета «Вечерній Брест».