Карбалевіч патлумачыў, чаго спужаліся ўлады і чаму абмежавалі доступ да сайта «Голас»
19 сакавіка Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта ініцыятывы «Голас». І гэта вельмі паказальна, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч.
— Чаго спужаліся ўлады? Таго, што лішнім разам стане зразумела, на чыім баку большасць, — піша Карбалевіч. — За 24 гадзіны на платформе «Голас» звыш 470 тысяч чалавек паўдзельнічалі ў ініцыяваным Святланай Ціханоўскай апытанні пра выйсце з палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам перамоў.
Улады асцерагаюцца, каб за гэтую ідэю не прагаласавала столькі, колькі праглядзела фільм «Лукашэнка. Залатое дно» (5,895 тысяч праглядаў).
То-бок, што б там ні казалі на БТ, насамрэч улады добра разумеюць, якія суадносіны іх прыхільнікаў і праціўнікаў. Таму і імкнуцца зламаць любыя індыкатары, тэрмометры і дазіметры, якія замяраюць грамадскія настроі.
Паводле gazetaby.cot.lt/