“Карытас”: Дапамога зімой бедным — прыярытэт
Кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў каталіцкай дабрачыннай місіі “Карытас” 13 студзеня сабраліся на першую ў гэтым годзе Раду дырэктараў.

Пад старшынствам дырэктара Нацыянальнага “Карытас” у Беларусі кс. Віталія Дабраловіча рэгіянальныя кіраўнікі абмеркавалі стратэгічны план развіцця “Карытас” на год, зрабіўшы асаблівы акцэнт на тым, што накірунак развіцця кожнага дыяцэзіянальнага і парафіяльнага аддзялення “Карытас” павінен непасрэдна спалучацца з мэтамі дзейнасці ўсёй арганізацыі, паведамляе caritas.by.
Адным з прыярытэтаў дзейнасці на бліжэйшы час абвешчаная дапамога бедным у зімовы перыяд, бо менавіта зараз у мясцовыя цэнтры звяртаецца шмат гаротных і беспрытульных.
Таксама былі зацверджаныя мерапрыемсты “Дня Карытас”, які будзе адзначацца 28 лютага.