Кавалеўскі: Узоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка
Узоры пашпарта Новай Беларусі павінны быць гатовыя да канца сакавіка, паведаміў прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі ў эфіры «Еўрарадыё».

«Мы чакаем, што матэрыялы для вырабу дакументаў з'явяцца ў Вільні на пачатку сакавіка. Да 10 сакавіка..., — кажа Кавалеўскі. — Там вельмі шмат элементаў бяспекі, якімі павінен насычацца гэты дакумент. Фактычна, гэта такое “лега”, якое трэба скласці і зрабіць з яго сапраўдны дакумент... Прыкладна тры тыдні пойдзе на тое, каб вырабіць узоры гэтых дакументаў. Дзесьці 500 узораў патрэбныя, каб мы маглі звярнуцца да ўрадаў краін ЕС ці іншых краін з запытам пра тое, каб яны яго прызналі».
Паралельна з прафесіяналаў фармуецца каманда «пашпартнага цэнтра» (ці «органа выдачы» «альтэрнатыўных» пашпартоў). Ён будзе знаходзіцца ў Вільні. Цяпер ідзе пошук кіраўніка. Таксама шукаюцца магчымасці для падачы дакументаў на атрыманне пашпарта не толькі ў Літве.
«Гэтыя працэсы не ідуць так хутка, як бы нам хацелася», — прызнае Валерый Кавалеўскі.
Па словах Кавалеўскага, пашпарт «будзе каштаваць грошай». Бясплатна яго выдаваць не будуць.
Глядзіце таксама
